Мисько Максим Владимирович

Председатель правления ОО "Белорусский фонд мира"

20.04.2019

Парламентарыі аб штогадовым Пасланні Прэзідэнта

звязда

— У Пасланні прагучалі канцэптуальныя рэчы — такія, як стратэгія развіцця дзяржавы: гэта суверэнітэт, мірная знешняя палітыка, стабільнасць і спакой унутры краіны.

Звезда

 

Зыходзячы з гэтых тэзісаў будавалася ўсё астатняе. Размова ішла і пра сацыяльныя пытанні, і пра палітыку, і пра тое, што дэпутатам трэба больш увагі надаваць зносінам са сваімі выбаршчыкамі. Прэзідэнт адзначыў, што гэта работа не простая, але ленавацца не трэба. Я цалкам згодны. Кожны на сваім працоўным месцы павінен займацца сваёй работай, і ўся структура ўлады будзе правільна функцыянаваць.

Шмат было сказана пра дэмаграфічную бяспеку краіны. Вельмі прыемна, што Прэзідэнт адзначыў канструктыўныя і практычныя падыходы ў адносінах да шматдзетных сем’яў. Магчыма, пры будаўніцтве жылля трэба сапраўды прыбраць нейкія льготы, а для шматдзетных сем’яў будаваць бясплатна, бо гэта найважнейшая для нас задача.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на развіццё ІТ-тэхналогій, на тое, што гэты шлях развіцця краіны абраны цалкам правільна, ён дае сёння неверагодныя поспехі, прыцягвае замежнікаў, якія хочуць працаваць па нашых законах.

Разам з тым, Аляксандр Лукашэнка заклікаў не забываць пра людзей, бо законы ствараюцца не дзеля законаў, а дзеля людзей. І наша задача рабіць так, каб паміж людзьмі складаліся міралюбівыя адносіны, гэта самае галоўнае.

Датычна пытанняў эканомікі, мне вельмі спадабалася метафара Прэзідэнта пра тое, што Гасподзь дае птушкам ежу, але не падкідвае ім яе ў гняздо. Гэта значыць, што людзі самі павінны не ленавацца, а зарабляць, і ўмовы для гэтага ў нас сёння ёсць.