Мисько Максим Владимирович

Председатель правления ОО "Белорусский фонд мира"

08.12.2017

Беларускі фонд міру ўзнагародзіў Мітрапаліта Кандрусевіча медалём міратворца

Беларускі фонд міру ўзнагародзіў Мітрапаліта Кандрусевіча медалём міратворца

24 лістапада Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч атрымаў медаль «Заслужаны міратворац» ад Беларускага фонду міру.

Медаль быў уручаны іерарху падчас яго сустрэчы з прадстаўнікамі фонду ў Мітрапалітальнай курыі.

«Справа захавання міру была важнай ва ўсе часы, — адзначыў арцыбіскуп у каментарыі Catholic.by. — Сёння яна важная яшчэ больш, бо сёння, як кажа папа Францішак, фрагментарна Трэцяя сусветная вайна ўжо ідзе, толькі яе фронт нябачны і можа праходзіць у розных кропках планеты».

Паводле слоў Мітрапаліта, падчас сустрэчы з дэлегацыяй Беларускага фонду міру ён адзначыў вялікую ўвагу, якую Каталіцкі Касцёл надзяляе справе захавання міру асабліва пасля Другога Ватыканскага Сабору.

Беларускі фонд міру ўзнагародзіў Мітрапаліта Кандрусевіча медалём міратворца 1

«Мір — гэта не толькі калі пушкі маўчаць, ён з намі, калі ў нашых сэрцах прабывае супакой. Што можа зрабіць Касцёл дзеля захавання міру — найперш маліцца», — падкрэсліў арцыпастыр.ерарх дадаў, што кожны год 1 студзеня Паўсюдны Касцёл адзначае Міжнародны дзень міру (супакою). Адмыслова да гэтага дня сваё пасланне да вернікаў публікуе і Папа Рымскі.

Інфармацыя з Афіцыйнага інтэрнэт-партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі