Мисько Максим Владимирович

Председатель правления ОО "Белорусский фонд мира"

16.10.2017

Чысты лес

Чысты лес

Ініцыятывы “ЗЯЛЁНАЯ” ЎБОРКА:
члены Пастаяннай камісіі па заканадаўству Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у поўным складзе прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Чысты лес” на Валожыншчыне.

Старшыня камісіі Наталля Васільеўна Гуйвік (злева), яе намеснікі Іван Станіслававіч Маркевіч і Максім Уладзіміравіч Місько, іх калегі Віталь Эдуардавіч Власевіч, Аляксандр Іванавіч Маркевіч і Ала Мікалаеўна Сопікава наведалі наш раён, каб аказаць непасрэдную добраахвотную дапамогу ва ўборцы ляснога фонду ад засмечанасці. Працавалі парламентарыі на тэрыторыі Ракаўскага лясніцтва – непадалёк ад уезду ў аграгарадок з боку раённага цэнтра. Такі выбар яны зрабілі свядома. Тутэйшыя мясціны вызначаюцца вялікай колькасцю населеных пунктаў і садовых таварыстваў, і далёка не ўсе жыхары, вывозячы бытавы хлам, спраўна дастаўляюць яго да кантэйнерных пляцовак… Дырэктар ДЛГУ “Валожынскі лясгас”  Уладзімір Валер’евіч Грыневіч (на фота – крайні справа), які працаваў разам з членамі Палаты прадстаўнікоў, падзякаваў ім за праяўленую ініцыятыву, патлумачыўшы: работнікі лясніцтваў стараюцца падтрымліваць парадак на давераных участках ляснога масіву, аднак іх сіл, на жаль, недастаткова, каб адсачыць кожнага парушальніка экалагічнага заканадаўства. Хаця пэўныя зрухі ў гэтым накірунку ўсё ж ёсць.

Рэспубліканская акцыя “Чысты лес” праводзіцца ў нашай краіне ўжо 7-ы раз. За гэты перыяд яе ўдзельнікамі сталі дзясяткі тысяч добраахвотнікаў. Мерапрыемства актыўна падтрымліваецца на ўсіх узроўнях улады і кіравання, а колькасць прыхільнікаў руху штогод павялічваецца. Згодна з апошнімі дадзенымі, сёлета валанцёрамі акцыі сталі каля 30 тысяч чалавек.

Чысты лес 1

Сяргей САДОЎСКІ,
фота аўтара