Мисько Максим Владимирович

Председатель правления ОО "Белорусский фонд мира"

23.01.2018

Стыпендыя актыўным школьнікам і студэнтам ад Беларускага фонду міру

Степендия фонда мира

У паслужным спісе кожнага з 55 намінантаў на спецыяльную стыпендыю Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру” значацца перамогі ў алімпіядах, спартыўных спаборніцтвах, творчых конкурсах, актыўны ўдзел у грамадскім руху.


Цырымонія ўручэння стыпендый актыўным школьнікам і студэнтам адбываецца два разы на год. Такая традыцыя існуе на Гродзеншчыне пятнаццаць гадоў. За гэты час стыпендыі атрымалі каля 1500 чалавек. На гэты раз да мерапрыемства далучылася абласная арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, і свята адбылося ў новым фармаце. Як паведаміў старшыня праўлення Гродзенскага абласнога аддзялення “Беларускага фонду міру” Іван Каўбаска, раней узнагароджанне праходзіла ў кожным раёне, зараз усіх стыпендыятаў запрасілі ў абласны цэнтр. Урачыстасць адбылася ў Гродзенскім тэатры лялек.

На цырымоніі прысутнічалі ганаровыя госці — старшыня праўлення ГА “Беларускі фонд міру”, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Максім Місько, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Валянціна Баранава і Рыгор Абялеўскі, якія і ўрычылі стыпендыі, а таксама ганаровыя граматы навучэнцам школ і прафесійна-тэхнічных каледжаў, студэнтам УВА за высокія дасягненні ў вучобе і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. Памер разавай стыпендыі складае тры базавыя велічыні.

Максім Місько павіншаваў стыпендыятаў і адзначыў, што цікавы вопыт Гродзенскага абласнога аддзялення па падтрымцы актыўнай моладзі заслугоўвае распаўсюджвання і на іншыя рэгіёны краіны.

Материал подготовлен: «Настаунiцкая газета», Надзея ВАШКЕЛЕВІЧ.
Фота аўтара.